Творчая сустрэча з Настай Кудасавай і Святланай Дземідовіч у Таліне
13 гадоў таму
У суботу, 11 лістапада, у Таліне — творчая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай і мастачкай Святланай Дземідовіч, аўтаркамі паэтычнай кнігі «Побач».
Дата: 11 лістапада. Час: 15.30 (час мясцовы). Месца: Lai 10-4, Талін.
Спадарыні прывязуць з сабою ў Талін вершы і размовы пра тое, як нараджалася кніга, і чаму яе рабілі тры гады. Кнігу можна будзе набыць, і ў кожнай будзе адмысловы і непаўторны малюнак — кавалачак страчанага раю з ілюстрацыі, якая ў кнігу не увайшла (і якую вы бачыце на афішы).
Пасля прэзентацыі адбудзецца творчы вечар Зміцера Бартосіка і Юстыны Карпіловіч. Можна будзе яшчэ і паспяваць!
Уваход вольны.
Арганізатары