Творчая сустрэча з Настай Кудасавай і Святланай Дземідовіч у Беластоку
15 гадоў таму
У чацвер, 7 снежня, у Беластоку — творчая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай і мастачкай Святланай Дземідовіч, аўтаркамі паэтычнай кнігі «Побач».

Дата: 7 снежня. Час: 19.00 (час мясцовы).
Месца: Беларускі Хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток.
Госці прывязуць з сабою ў Беласток вершы і размовы пра тое, як нараджалася кніга і чаму яе рабілі тры гады.
Кнігу можна будзе набыць, і ў кожнай будзе адмысловы і непаўторны малюнак — кавалачак страчанага раю з ілюстрацыі, якая ў кнігу не увайшла.
Уваход вольны.
Арганізатары
