Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым



Якую кнігу Уладзіміра Арлова дакладна гартаў Аляксандр Лукашэнка? Пра гэта пісьменнік распавёў на творчай сустрэчы з чытачамі ў менскай краме “Мой модны кут”.

– І сведчаннем таго, што мы недарэмна робім сваю справу, у прыватнасці, я, мае калегі, стала з’яўленне летась каля Сафійскага сабора 5,5-метровага бронзавага помніка «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці», які быў усталяваны па асабістым распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі, які, можа быць, таксама чытаў адну кніжку. Адна ў яго ёсць – “Краіна Беларусь”. А можа быць, ён і гэтую гартаў, глядзеў ілюстрацыі прынамсі, бо ён чалавек вельмі заняты.

“Мой модны кут” прэзентуе сябе як “крама з нацыянальным каларытам”. Гаспадары плануюць праводзіць у ёй культурніцкія мерапрыемствы штотыдзень.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара