Творчая сустрэча з Васілём Дранько-Майсюком і Аксанай Аракчэевай



23 лютага 2019 г. а 16-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на творчую сустрэчу з аўтарам кнігі “Таямніцы нашага садка” Васілём Дранько-Майсюком і ілюстратарам Аксанай Аракчэевай.

Інтэрактыўная тэатралізаваная хорар-імпрэза – так Васіль Дранько-Майсюк вызначыў фармат сустрэчы. Калі вы любіце таемныя, вясёлыя, вострасюжэтныя, праўдзіва-фантастычныя гісторыі, падчас мерапрыемства ў вас з’явіцца магчымасць стаць героямі адной з дзевяці фантастычных, таямнічых, але разам з тым вельмі праўдзівых гісторый.

Па словах аўтара, кніга разлічана на дзяцей ад пяці да ста пяці гадоў. Гэтае выданне ў аднолькавай ступені будзе цікавым як дзетсадаўцам, так і малодшым школьнікам. А таксама іх мамам, татам, дзядулям, бабулям, выхавацелям і настаўнікам.

Удзельнікі мерапрыемства змогуць набыць кнігу “Таямніцы нашага садка”, а таксама атрымаць аўтографы аўтара Васіля Дранько-Майсюка і мастака Аксаны Аракчэевай.

budzma.by