Творчы вечар Андрэя Хадановіча ў Гародні
У Гародні прайшоў творчы вечар менскага паэта і выканаўцы Андрэя Хадановіча, які прэзентаваў па–беларуску песні польскага барда Яцэка Качмарскага.
Альбом Андрэй Хадановіч назваў паводле аднаго з твораў гэтага вядомага барда польскай “Салідарнасьці”: “Муры.” Гаворвыць Андрэй Хадановіч:
– Вакол творчасці Качмарскага я хадзіў і аблізваўся гадоў 10. З першага праслухоўвання я і закахаўся, ён заняў месца ў маім унутраным пантыёне побач з канадцам Леанардам Коэнам і французам Сержам Гінзбурам і стаў адным з самых любімых паэтаў і бардаў. Качмарскі знаходзіў форму, каб даносіць сваё паслянне да дзясяткаў і сотняў тысяч слухачоў, але пры гэтым не апускаў планку да папсы.
Упершыню Хадановіч праспяваў беларускую версію «Муроў» падчас Плошчы-2010. Дыск «Муры: Хадановіч спявае Качмарскага» выйшаў у серыі «Гарадзенская бібліятэка».
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара