Творы руху “Маладая Польшча” прадставілі ў Белдзяржфілармоніі



Новы канцэртны сезон ансамбль салістаў „Класік-авангард” у Белдзяржфілармоніі пачаў з імпрэзы прысвечанай руху „Маладая Польшча”.

mp4

Госці вечарыны змаглі не толькі паслухаць музычныя творы славутых польскіх кампазітараў, але і пазнаёміцца з карцінамі, а таксама пранікнёнымі паэтычнымі радкамі аўтараў гэтага перыяду.

Дырэктар Польскага Інстытута ў Менску Матэўш Адамскі, які таксама наведаў імпрэзу адзначыў, што ў гэтай музыцы для яго прагучала “сэрца Польшчы”:

– Мастакі і творцы „Маладой Польшчы” былі, па сучаснаму кажучы, фанатамі фальклору. Там было вельмі шмат сучасных трэндаў і тэндэнцый. Я асабіста таксама ўзрушаны, бо цэнтрам „Маладой Польшчы” з’яўляецца мой родны горад Кракаў.

„Маладая Польшча” – асаблівы і значны перыяд развіцця польскай культуры на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзя, асноўнай ідэяй якога стала развіццё самабытнага нацыянальнага мастацтва, спроба адыйсці ад “састарэлых” рамантызаваных вобразаў, пераасэнсаванне фальклорнай спадчыны. Гэты рух меў вельмі шырокае распаўсюджанне і ахапіў усе сферы мастацтва: літаратуру (асабліва паэзію), тэатр, музыку, жывапіс.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя