“Тыдзень беларускага арнаменту” у берасцейскіх кавярнях



У сетцы кавярняў “Параграф”, што ў Берасці, барысты пераапрануліся ў вышымайкі, а ў залах размясціліся экспазіцыі традыцыйнага народнага строю з Маларыты і ваколіцаў. Ініцыятыва належыць самім прыватнікам, аднак з рэалізацыяй дапамог мясцовы “Фонд рэгіянальнага развіцця”. Кажа прадстаўніца фонда, каардынатарка праекта “Аўтэнтычнае можа быць сучасным” Вікторыя Радчук:

– Гэтае мерапрыемства атрымала назву “Тыдзень беларускага арнаменту”. Цягам тыдня кожны, хто купляе прадукцыю ў кавярні, можа за правільны адказ на загадку атрымаць вышымайку.

У бліжэйшую пятніцу ў межах “Тыдня беларускага арнамента” ў кавярні традыцыйную музыку зайграе народны калектыў. У час імпрэзы падсумуюць вынікі праекта, а наведвальнікаў азнаёмяць з ініцыятывай “Аўтэнтычнае можа быць сучасным”. Пачатак а 19-й.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота brestcity.com.