Тыдзень беларускай мовы



Моладзь БНФ праводзіць тыдзень беларускай мовы. Па словах Кацярыны Шуст, актывісткі Партыі БНФ і яе моладзевага крыла, да дня Дня роднай мовы арганізавалі некалькі мерапрыемстваў, каб паказаць, што сітуацыя з мовамі ў Беларусі не роўная. І беларуская мова патрабуе ўвагі, абароны і клопату. Яе неабходна зберагаць і папулярызаваць.

– У нас быў вечар настольных гульняў. Зараз распрацаваныя некалькі настольных гульняў на беларускай мове, і моладзі гэта даволі цікава. У нас прайшла сустрэча з Уладзімірам Коласам, дырэктарам Беларускага гуманітарнага ліцэя. Зараз у нас плануецца вечар беларускіх мастацкіх фільмаў. Таксама плануецца беларускамоўны квест. І ў завяршэнні тыдня – канцэрт двух беларускамоўных гуртоў “Лепшы квас” і “Мутнае вока”.

Моладзь БНФ заклікала іншыя моладзевыя арганізацыі далучацца да кампаніі падтрымкі беларускай мовы. „І зараз бачна, што мы не адні і сітуацыя з беларускай мовай, яе падтрымкай і папулярызацыяй хвалюе шмат маладых людзей,” – кажа Кацярына Шуст.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя