Тыдзень імпрэзаў “Арт Менск”
“Арт сядзіба” ў Менску распачала тыдзень імпрэзаў “Арт Менск”. Патэнцыйныя наведвальнікі сустрэліся з арганізатарам роварных экскурсій па беларускай сталіцы Раманам Абрамчуком.
– Мы наведвалі храмы розных рэлігій і сустракаліся са служыцелямі гэтых храмаў. Таму падчас першых экскурсій мы паспрабавалі ахапіць ледзь не шэсць храмаў за вечар. Гэта было поўнае вар’яцтва. Пасля сталі збаўляць тэмпы: наступныя вечары – па тры храмы. Такім чынам, мы наведалі і хрысціянскія цэрквы, і сінагогу, і мячэць, і крышнаіцкі храм, і будысцкую суполку. Сапраўды, у гэтым штосьці ёсць, калі ты наведваеш розныя храмы за адзін вечар.
Расцягнутую на тыдзень імпрэзу “Арт Менск” прытуляць іншыя сталічныя пляцоўкі. Апошняя з іх пройдзе ў сталічнай прасторы “Корпус”, дзе адбудзецца завяршальны рок-канцэрт.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара