Тыдзень польскага дакументальнага кіно ў Менску



Сем дзён кінапаказаў, майстар-класаў, лекцый. У сталічным прэс-клубе “Беларусь” пачаўся Тыдзень польскага дакументальнага кіно. Распавядае адна з яго арганізатарак Святлана Курс.

Беларусь з’яўляецца вельмі добрай базай для здымкаў дакументальных фільмаў, якія могуць стаць цікавымі свету. У нас унікальны грамадскі, сацыяльны, культурны досвед, хоць можа быць і не такі вясёлы. Беларускі кінематограф гульнявы, мастацкі зараз фактычна ў анабіёзе, затое больш танны і эфектыўны дакументальны фільм. У Беларусі ён можа развівацца, але нам не хапае майстэрства. Польская школа дакументалістыкі з’яўляецца адной самай моцнай і самай арыгінальнай у свеце.

Да Тыдня польскага дакументальнага кіно беларускія кінадакументалісты падалі заяўкі на здымкі ўласных стужак. Арганізатары дапамогуць знайсці фінансаванне на рэалізацыю іх задумак.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара