У 2020 годзе БПЦ адзначыць 550 гадоў Жыровіцкай Іконы
Беларуская праваслаўная царква ў 2020 годзе рыхтуецца адзначыць 550 гадоў Жыровіцкай Іконы Божай Маці. Пра гэта ішла гутарка на адным з апошніх пасяджанняў Сінода Беларускага экзархату.
Архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый сказаў, што ўжо ідзе падрыхтоўка да юбілею цудатворнай іконы, якая сёння знаходзіцца ў Жыровіцкім Успенскім саборы. Мінулай восенню мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел звярнуўся ў адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з просьбай адзначыць гэту дату на дзяржаўным узроўні. І ініцыятыва была падтрымана.
Жыровіцкая Ікона Божай Маці – хрысціянская святыня, якая ўшаноўваецца праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэрквамі як цудатворная. Правасланыя вернікі Дзень Жыровікай Божай Маці святкуюць штогод у Жыровічах 20 траўня.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя