У Адэльску адзначылі свята млынароў
Абласное Свята млынароў прайшло ў Адэльску, што на Гарадзеншчыне. На пляцоўцы ў цэнтры былога млынарскага мястэчка паставілі гандлёвыя палаткі, а каля касцёла – сцэну, з якой гучала народная музыка і спявалі фальклорныя калектывы. Прадставіць сваю прадукцыю прыехалі прадстаўнікі каля дзясятка аграгарадкоў Гарадзенскага раёна. Прайшоў конкурс на найлепшы каравай. Пра традыцыі, што звязваюць гэтую зямлю з млынарамі, расказвае адзін з арганізатараў свята Ігар Лябецкі:
– У XVII-XVIII стагоддзях у Адэльску было вельмі шмат розных млыноў: і ветравых, і вадзяных. Сюды прыязджала многа людзей, асабліва пасля заканчэння сельскагаспадарчага перыяду. Нашы бібліятэкі пачалі глядзець гісторыю, традыцыі. І людзі многае расказалі. Нават дзесьці да 50-х гадоў мінулага стагоддзя тут стаяў апошні млын. І мы вырашылі ўзнавіць гэтае свята. Менавіта тут, у Адэльску.
Завершылася свята млынароў паказам адмысловага дакументальнага фільма “Адэльск – край ветракоў”. Аматараў начных гулянняў чакала вогненнае шоу і дыскатэка.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня