У „Адметнасці” з’явіліся новыя тавары з „Пагоняй”
У гарадзенскай краме „Адметнасць” з’явіліся новыя тавары з нацыянальным гербам. Гэта налепкі, кепі з гербам „Пагоня” як звыклай, так і камуфляжнай расфарбоўкі.
А вось такі знак „калюмны” замяняе беларускаму аўтамабілісту знак „іклы”.
Крама знаходзіцца па адрасе: вуліца Кірава, 3.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня