У адным зборніку – вершы пра Зэльвеншчыну



Зэльвенская раённая бібліятэка падрыхтавала і выпусціла зборнік вершаў свайго земляка паэта Юркі Голуба “Зэльвенскі эцюд”. Зборнік быў выдадзены з нагоды 70-годддзя паэта.

У зборнік “Зэльвенскі эцюд” увайшлі 16 вершаў Юркі Голуба, прысвечаныя Зэльвеншчыне. Гэта вершы пра Ганненскі кірмаш, пра Сынковіцкую царкву, пра старажытны Дзярэчын і Зэльвенскае вадасховішча… А пачынаецца зборнік вершам “Зэльвенскія дзяўчаты”, якіх паэт шчыра ўсхваляе:

З пяшчотаю і красой –

Іхні пасаг багаты!

У вечнасці пад крылом

Зэльвенскія дзяўчаты.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота аўтара