„У агні вайны. Гісторыі старой таполі”
У сталічным Літаратурным музеі Янкі Купалы працуе выстава, аснову якой склалі артэфакты, выяўленыя падчас будоўлі на месцы менскай сядзібы паэта.
Распавядае навуковы супрацоўнік музею Павал Каралёў:
– На выставе прадстаўленыя рарытэты, знаходкі з раёну парку Янкі Купалы, Марата Казея, Опернага тэатру. З тых мясцінаў, якія першыя пацярпелі ў вайну. На трэці дзень вайны гэтая тэрыторыя была разбурана. Да апошняга часу ўсе гэтыя рарытэты знаходзіліся пад зямлёй. Знойдзеныя многія рэчы, якія і паказваюць пра побыт, жыццё даваеннае, яшчэ мірнае, і таму, пра нейкія гісторыі суседзяў Янкі Купалы, яно вось акурат і прадстаўлена на выставе.
Самыя разбуральныя бомбавыя ўдары нямецкай авацыі ў першыя дні вайны прыпалі на прылеглыя да Траецкай гары кварталы Менску, дзе жыў Янка Купала. Менавіта там знаходзіліся будынкі Штабу Заходняй асобай ваеннай акругі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск