У „Акадэмкнізе” прайшла аўтограф-сесія Андрэя Федарэнкі



Аўтограф-сесія Андрэя Федарэнкі, які прадставіў сваю новую кнігу прозы “Сузіральнік”, што была выдадзена Саюзам беларускіх пісьменнікаў, прайшла ў сталічнай “Акадэмкнізе”.

Кажа аўтар:

– Адбываецца аўтограф-сесія маёй апошняй кнігі “Сузіральнік”, якая пісалася каля пяці гадоў. Выдаўцы – часопіс “Дзеяслоў” і “Кнігазбор” прапанавалі зрабіць вечарыну прымеркаваную да гэтай кніжкі або аўтограф-сесію. Я падумаў, што паўтары гадзіны вечарыны я ніколі не выцягну і выбраў аўтограф-сесію. Вось такая падзея, прымеркаваная да выхаду кніжкі.

Андрэй Федарэнка, нібыта, не з’яўляецца наватарам у сучаснай прозе, але насамрэч, у творчасці ён трымаецца не прыёмаў папярэднікаў, але іх традыцыі і імёнаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск