У Бабруйску пачаўся фестываль нацыянальнай драматургіі



У пятніцу, 17 лістапада,у памяшканні Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску адкрыўся Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі.

Падчас святочнай урачыстасці былі зачытаны шчырыя віншаванні ад міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара, які адзначыў, што “сёлетні фестываль праходзіць у новым фармаце. Упершыню рэпертуарная афіша падзелена на дзве самастойныя конкурсныя праграмы, у якіх пашырана колькасць намінацый, што дае магчымасць прадставіць гледачам спектаклі самых розных мастацкіх форм, непаўторных наватарскіх ідэй”.

Сапраўды, праграма фестывалю багата на творчыя лабараторыі, дыскусіі, канферэнцыі і прагляды спектакляў.

У дзень адкрыцця фестывалю гледачы паглядзелі гістарычна недакладную трагікамедыю “Кар’ера доктара Рауса” па п’есе Віктара Марціновіча. Спектакль паставіў Аляксандр Гарцуеў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

У аўторак, 18 лістапада, на сцэну ў Бабруйску выйдуць артысты Слонімскага драматычнага тэатра са спектаклем “Тарас на Парнасе” па п’есе Сяргея Кавалёва, рэжысёра Васіля Сяўца, а артысты Рэспубліканскага тэатра Беларускай драматургіі пакажуць пастаноўку “Сіндром Медэі”Юліі Чарняўскай у пастаноўцы рэжысёра Кацярыны Аверкавай.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Бабруйск