У Байнэце стартуе маштабная праграма па падтрымцы беларускай мовы
Праграма, накiраваная на падтрымку беларускай мовы, стартуе ў Байнэце. Чакаецца, што ўсе аўтарскія рэсурсы, якія публікуюць матэрыялы на роднай мове, атрымаюць эксклюзіўныя ўмовы размяшчэння ў Сецiве з выкарыстаннем сучасных воблачных тэхналогій.
Рэалізуе праграму хостынг-правайдэр HostFly.by, які аказвае паслугі па рэгістрацыі даменных імёнаў і размяшчэнні інтэрнэт-рэсурсаў у Сецiве.
«Мы гатовы падтрымаць аўтарскія праекты, якія выкарыстоўваюць беларускую мову для выражэння поглядаў, меркаванняў або ілюстрацыі падзей, якія адбываюцца ў нашай рэспубліцы. На падтрымку могуць разлічваць як цалкам беларускамоўныя, так і рэсурсы, якія публікуюць матэрыялы на рускай і беларускай мовах», — адзначыў кіраўнік праекта HostFly.by Аляксандр Хмыль.
Каб падтрымаць беларускамоўныя рэсурсы, HostFly.by гатовы прадаставiць эксклюзіўныя ўмовы размяшчэння на воблачным хостынгу.
«Адміністратары, кіраўнікі праектаў і кампаніі, якія валодаюць такiмi сайтамі, могуць звярнуцца да нас, каб атрымаць спецыяльныя прапановы. Будуць улічаныя тэхнічныя патрабаванні і пажаданні ўладальнікаў. Мы, сапраўды, гатовы прадаставiць лепшыя ўмовы», — падкрэслiў Аляксандр.
Акрамя воблачнага хостынгу HostFly.by валодае поўным наборам лічбавых інструментаў для размяшчэння і падтрымкi працаздольнасці праектаў у інтэрнэце.
Кiраўнiк HostFly.by падкрэсліў, што беларуская мова дапамагае многім праектам у Байнэце захаваць нацыянальную адметнасць, таму іх трэба падтрымліваць і стымуляваць з’яўленне новых iнтэрнэт-старонак.
Прыняць удзел у праграме змогуць праекты, размешчаныя ў даменных зонах БЕЛ і BY, пры ўмове, што яны публікуюць матэрыялы па-беларуску. Не абавязкова, каб беларуская была асноўнай мовай камунікацый з чытачамі. Заяўкі прымаюцца ад усiх рэсурсаў. Галоўная ўмова – наяўнасць аўтарскіх матэрыялаў на беларускай мове. У асобных выпадках могуць разглядацца ідэі па стварэннi новых сайтаў, для гэтага спатрэбіцца апісанне праекту і план па яго рэалізацыі.
Заяўку на ўдзел у праграме і размяшчэнне на хостынгу HostFly.by можна даслаць на адрас: [email protected]. Таксама пазначце даменнае імя, тэматыку і кантакты ўладальніка.
Подрабязнасці акцыі чытайце на сайце hostfly.by.
Паводле прэс-рэліза