У Балгарыі ўсталявалі бюст Янкі Купалы
У Двары Кірыліцы, размешчаным у старажытнай сталіцы Балгарыі горадзе Пліска, быў адкрыты бюст Янкі Купалы, паведамляе пасольства Беларусі ў гэтай краіне.
У цырымоніі адкрыцця бюста прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Аляксандр Лукашэвіч, дэлегацыя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы на чале з дырэктарам музея Аленай Ляшковіч, аўтар бюста, скульптар Уладзімір Слабодчыкаў і намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч.
У ходзе цырымоніі, па традыцыі, што склалася ў Двары Кірыліцы пастамент бюста быў пасыпаны зямлёй з радзімы Янкі Купалы. Акрамя таго, ад імя беларускай дэлегацыі да помніка былі ўскладзены любімыя кветкі паэта – белыя ружы.
Фота: bulgaria.mfa.gov.by