У Баранавічах плануюць здымаць беларускі фантастычны баявік
У Баранавічах бліжэйшым часам плануецца пачаць здымкі трэйлера будучага першага беларускага фантастычнага баевіка.
Фільм пра постапакаліпсіс мае здымаць рэжысёр Антон Бойка, пра што паведамляецца на старонцы праекта Вконтакте. Фільм мае працоўную назву “Вандроўнік. Пачатак шляху”, у ім возьмуць удзел расейскія акцёры Таццяна Чардынцава і Аляксей Камашко, але бясплатна.
Сюжэт стужкі наступны: мінула 70 гадоў пасля планетарнай катастрофы, большая частка насельніцтва загінула. Галоўны герой выпраўляецца на Поўнач у пошуках Града Запаветнага.
Фота vk.com/public