У Белаазёрску прэзентавалі юбілейны нумар „Жырандолі”



У Белаазёрску ў бібліятэцы імя Ніны Мацяш адбылася прэзентацыя адмысловага юбілейнага нумару літаратурнага альманаха берасцейскіх сябраў абласнога аддзялення „Саюзу беларускіх пісьменнікаў” „Жырандоля-10”.

Ён прысвечаны 75-годдзю беларускай паэткі, родам з Белаазёрску Ніны Мацяш, кажа старшыня Берасцейскай абласной філіі „Саюзу беларускіх пісьменнікаў” Мікола Аляхновіч:

– Першы нумар альманаха рыхтавала сама Ніна Мацяш. Мы ганарымся, што ёсць такое выданне, што пачатак добры такі наказ на дарогу ў літаратуру, дарогу да чытача, да людзей, да беларускасці нам падказала і падштурхнула на гэтую дарогу наша Ніна Мацяш.

Паводле галоўнага рэдактара “Жырандолі -10” Сяргея Амяльчука, у нумары прадстаўлены паэтычныя і празаічныя творы 40 аўтараў, ёсць пераклады твораў з 5 замежных моў. Амаль траціну дасланых твораў забракавалі. Адбор быў вельмі строгі. Ёсць 3 новыя аўтары.

Прысутныя на сустрэчы былі вельмі задаволены сустрэчай. Яны задавалі пытанні, набылі “Жырандолю” і іншыя беларускамоўныя выданні.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя