У Белаазёрску ўшанавалі памяць Ніны Мацяш
У чарговы раз у Белаазёрску збіраліся беларускія пісьменнікі і паэты, аматары творчасці Ніны Мацяш з нагоды дня яе нараджэння.
На гэты раз за круглым сталом у бібліятэцы імя Ніны Мацяш адзін са старэйшых паэтаў Анатоль Вярцінскі пазнаёміў прысутных з пісьмамі Ніны Мацяш у часопісе “Тэрмапілы”:
– Мы яшчэ раз пераканаліся, што такое паэзія, творчасць, дзейнасць, жыццё Ніны Мацяш.
[Not a valid template]
Сябры па духу і пяру цёплым словам ушанавалі Ніну.
Сястра паэткі Алена Літвіна лічыць, што трэба кансалідаваць намаганні прыхільнікаў творчасці Ніны, каб улады здзейснілі нарэшце абяцанні наконт ушанавання яе памяці:
– Такія добрыя ківанні ўладаў, што будзе музей, што будзе названая вуліца будзе помнік. Хопіць гаварыць! Яно павінна ўжо даўно быць! …
Нарадзілася Ніна Мацяш 20 верасня 1943 года ў вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна, памерла – 19 снежня 2008 года ў Белаазёрску.
Яна пісала вершы, п’есы, займалася перакладамі з нямецкай, польскай, французскай і ўкраінскай моваў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А.Куляшова, прэміі Ўсебеларускага фестывалю моладзі.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя