У Беларусь прывезлі надмагільную пліту Яна Баршчэўскага



На радзіму Яна Баршчэўскага, аўтара знакамітай кнігі «Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях», прывезлі з Украіны яго надмагільную пліту. Цяпер яна выстаўлена ў Расонах, пішуць «Витебские вести».

З гэтай нагоды ў Расоны прыехалі прадстаўнікі амбасады Украіны ў Беларусі і фонду Марыі Магдалены Радзівіл са Швейцарыі, на сродкі якога пліту аднавілі. Надмагілле Яна Баршчэўскага знайшлі выпадкова два гады таму на прыватным падворку ў горадзе Чуднаве на Жытоміршчыне. Надмагілле Баршчэўскага пазней адправяць у Чуднаў, дзе пісьменніку ўсталявалі помнік. Таксама памятны знак у выглядзе валуна стаіць у роднай пісьменніку вёсцы Мурагі.

Фота: vitvesti.by