У Беларусі 8 сакавіка адзначаюць Міжнародны жаночы дзень



Шматзначны вобраз жанчыны, створаны мастаком Міколам Селешчуком на палатне «Канец сезону туманаў», раскрывае калекцыянер жывапісу, былы міністр замежных спраў Пётр Краўчанка:

– Калі ўгледзіцца ў метафарычным сэнсе, то ў гэтым вобразе мы знойдзем і пэўныя рысы іншых беларускіх выдатных жанчын. Цётка – як свечка згарэла за Беларусь, Гэта Канстанцыя Буйло «Люблю мой край, старонку гэту…», гэта Уладзіслава Францаўна – жонка Янкі Купалы, гэта сама Еўфрасіння Полацкая, гэта Анастасія Слуцкая, гэта іншыя беларускія выдатныя жанчыны. Я думаю, што менавіта так мы павінны трактаваць гэты жаночы вобраз і гэтую карціну.

Карціна «Канец сезону туманаў» знаходзіцца ў прыватнай калекцыі жывапісу Пятра Краўчанкі. Пабачыць яе прыхільнікі творчасці Міколы Селешчука маглі на выставе «Успаміны», што днямі завяршыла сваю працу ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск