У Беларусі дагэтуль не зарэгістраванае Таварыства беларускіх краязнаўцаў
У Беларусі дагэтуль не зарэгістраванае Таварыства беларускіх краязнаўцаў.
Распавядае былы старшыня Беларускага фонду культуры, а цяпер галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты” Уладзімір Гілеп.
– Мы зрабілі спробу арганізаваць Рэспубліканскае краязнаўчае таварыства. А нас не зарэгістравалі. І вось доўга думалі – чаму? Ніхто не сказаў, як мы не пыталі. Мабыць разумныя людзі былі. Памятаеце, што сталася з краязнаўцамі, якія арганізавалі першае краязнаўчае нашае таварыства ў канцы дваццатых – пачатку трыццатых гадоў? Усе былі расстраляны.
Сустрэча творчага калектыву “Краязнаўчай газеты” з чытачамі адбылася ў межах менскіх курсаў “Мова Нанова”. У ёй бралі ўдзел старшыня Фонду беларускай культуры Тадэвуш Стружэцкі і яго намеснік Анатоль Бутэвіч.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск