У Беларусі пачалася падрыхтоўка да святкавання 220-годдзя Адама Міцкевіча
У Беларусі пачалася падрыхтоўка да святкавання 220-годдзя Адама Міцкевіча, якое прыпадае на наступны год. Удзельнікі Круглага стала «Філаматы. Ідэі праз стагоддзі», завяршылі сваю працу паездкай у мясціны, звязаныя з жыццём Адама Міцкевіча.
Гаворыць дырэктар Польскага інстытута ў Менску Матэўш Адамскі:
— Я пад вялікім уражаннем. Тут адчувальны дух Адама Міцкевіча. Гэтая наша агульная спадчына жыве ў краявідах, і ў людзях. Яна нас, палякаў і беларусаў, аб’ядноўвае. Гэтая паездка будзе добрай падрыхтоўкай да супольнага абмеркавання планаў святкавання юбілею Адама Міцкевіча.
Паездка, прымеркаваная да падрыхтоўкі святкавання 220-годдзя паэта, якое прыпадае на наступны год, была арганізавана Музеем гісторыі беларускай літаратуры і Інстытутам Польшчы ў Менску.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя