У Беларусі паўстала лабараторыя перакладу
Пры падтрымцы консульства Польшчы ў Беларусі створана лабараторыя перакладу, якой кіруе беларуская перакладчыца Інэса Кур’ян. Цяпер сярод навучэнцаў лабараторыі адбываецца конкурс на лепшы пераклад рамана Тадэвуша Даленгі-Мастовіча «Дзённік пані Ганкі». Сярод удзельнікаў конкурса – Алесь Емяльянаў:
– Нібыта конкурс такі: цягам двух месяцаў нам чытаюць лекцыі па культуры і гісторыі міжваеннай Польшчы, і пасля мы здаём свае пераклады, а журы абірае тых, хто лепей пераклаў свой кавалак.
Хто найлепш справіцца з перакладам кавалка з рамана Тадэвуша Даленгі-Мастовіча, атрымае замову на пераклад усёй кнігі.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота arche.by
