У Беларусі пройдзе першы Краязнаўчы форум
У Беларусі на пачатку лютага 2020 года будзе праведзены першы Краязнаўчы форум. Ідэя яго правядзення наспела даўно, аднак не ўдавалася здзейсніць яе з-за фінансавых цяжкасцяў арганізатара — Беларускага фонду культуры.
Цяпер форум ужо запланаваны, неўзабаве арганізатары вызначацца з канкрэтнай датай, кажа старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі.
– Было прынята рашэнне праводзіць яго ў пачатку наступнага года ў лютым на базе Нацыянальнага гістарычнага музея і шэрагу яго філіялаў. Безумоўна, падрыхтоўка патрабуе вырашэння многіх пытанняў, перш за ўсё фарміравання паўнавартаснага складу ўдзельнікаў форума. А гэта значыць, інфармавання ўдзельнікаў, збор заявак, збор неабходных матэрыялаў.
Адной з найважнейшых задач форуму стане фармаванне Агульнанацыянальнай краязнаўчай арганізацыі. Яе ў Беларусі дагэтуль няма, хаця ўжо ўтвораны раённыя краязнаўчыя супольнасці, — дадаў Тадэвуш Стружэцкі.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным файле:
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота zviazda.by