У Беларусі прыпынілі продаж квіткоў на фільм «Смерць Сталіна»



Прэм’ера камедыі брытанскага рэжысёра Арманда Іанучы павінна была адбыцца ў Менску 25 студзеня. Аднак пасля шуміхі з забаронай фільма ў Расеі беларускі Мінкульт вырашыў праглядзець стужку да прэм’еры. Пакуль жа продаж квіткоў на фільм у кінатэатрах сталіцы прыпынены.

У Расеі фільм знялі з пракату 23 студзеня пасьля закрытага паказу камедыі. Дэпутаты, некаторыя дзеячы кіно і члены грамадскага савета пры Мінкульце палічылі, што ў працы брытанскага рэжысёра ёсць прыкметы экстрэмізму. А дакладней – «матэрыялы, накіраваныя на распальванне нянавісці і варожасці, прыніжэнне годнасці расейскага (савецкага чалавека)».

За апошні час у Расеі гэта другі скандал у свеце кіно. У канцы мінулага года ішлі размовы пра забарону фільма «Мацільда» пра Мікалая II. У Беларусі стужку кінатэатры краіны паказалі без якіх-небудзь пратэстаў і праблем.

kp.by