Жывая традыцыя ўшанавання камянёў – Сямігаюн



Адзін з шанаваных камянёў  ў Воршы каля Чыгуначнага маста ў лесе на левым беразе Дняпра.

Цяпер гэты камень называюць Сямігаюн, хаця назва выглядае занадта штучнай і кніжнай.

Калі мы шукалі камень, спыталі дарогу ў дзяцей у лесе. Дзеці слаба рэагавалі на назву “Сямігаюн”, а калі зразумелі пра, што размова, радастна закрычалі:

– Вам там, дзе свіння! Свіння!

Магчыма,  камень мае яшчэ мясцовую назву “Свіння”. Прынамсі, сярод дзяцей.

IMG_4898

Камень свеціцца. Паводле падання, камень саграваў гаротных бадзяжнікаў, якія намерзліся ў дарозе.

Ёсць легенда пра 7 невылечна хворых братоў, якія заначавалі каля камня і прачнуліся здаровымі.

Шлях да камня нескладаны. Трэба прайсці каля клубу “Піраміда” .

IMG_4930

Клуб „Піраміда” каля прафілакторыя, ідзем міма яго ў накрунку чыгункі.

Трэба перайсці чыгунку каля маста ды ісці па сцежцы ў лес.

IMG_4928

У гэтым месцы пераходзім чыгунку.

Сцежка ў адным месцы дзеліцца на дзе , але не важна: якую ты выбярэш, бо сцежкі гэтыя зноў зліваюцца ў адну, якая прывядзе да мэты.

IMG_4895

Часам перагароджваюць дарогу – дрэвы. Але, чым бліжэй да камня, тым болей стужак на дрэвах.

IMG_4904

IMG_4906

IMG_4897

IMG_4899

IMG_4901

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара