У Беларусі з’явіцца марка да 200-годдзя Манюшкі



4 траўня выйдзе ў абарачэнне марка, прысвечаная Станіславу Манюшку.

Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускаецца ў абарачэнне паштовая марка “200 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі”. Наклад маркі 49 тысяч. У дзень выпуску маркі ў абарачэнне ў Менску адбудзецца спецыяльнае гашэнне на канверце “Першы дзень”.

Станіслаў Манюшка (1819-1872) – беларускі і польскі кампазітар, дырыжор, класік беларускай і польскай вакальнай лірыкі, стваральнік нацыянальнай класічнай оперы, першых нацыянальных сімфанічных твораў. Родам быў з вёскі Убель Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Юбілейная дата – 200-годдзе Станіслава Манюшкі ўнесена ў Спіс памятных датаў ЮНЕСКА.

Беларускае Радыё Рацыя