У Беларусі з’явяцца новыя памятныя дошкі



Новыя памятныя дошкі выдатным дзеячам культуры і гісторыі з’явяцца бліжэйшым часам у Беларусі. Пра прыватную ініцыятыву распавядае журналіст Глеб Лабадзенка.

– У Менску адбылася выстава “Мемарыял. Камнеапрацоўка”. Дык вось арганізатары гэтай выставы зрабілі вельмі класную рэч. Фірмы паказвалі, на што здольныя іх станкі па гравіроўцы гранітных пліт. І каб не гравіраваць абы-што, яны прасілі чальцоў журы падабраць, каб гэта былі памятныя дошкі нейкім людзям. Сябрам журы быў Ігар Засімовіч, і ён дапамог усунуць туды тры добрыя дошкі, а іншыя людзі – яшчэ чатыры добрыя дошкі.

Памятныя дошкі, прысвечаныя Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну, Рэйтанам, Манюшку і іншым асобам, якія праславілі Беларусь, будуць усталяваныя ў мясцінах, звязаных з іх жыццём.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск