Лявон Тарасэвіч: Для маёй мамы цэлы свет гаварыў па-беларуску
Вядомы польскі мастак беларускага паходжання, прафесар пластычных мастацтваў Лявон Тарасэвіч сустрэўся з аматарамі сваёй творчасці ў Варшаве ў Беларускай прасторы «Робім разам».

Сустрэча атрымалася цікавай з-за неардынарнасці самаго мастака. Ён лічыць сябе чалавекам свету, але не забывае сваіх каранёў, гаворыць Лявон Тарасэвіч:
– Я беларусам сказаў бы найкарацей: каб яны як найхутчэй перасталі быць беларусамі, а сталі еўрапейцамі. Нацыянальнасць — гэта пераходны этап. Нармальныя людзі жывуць на волі, не патрабуюць занальнасці. Нацыянальнасць — гэта канец 19 стагоддзя. Я проста жыву – не маю ані дзяржавы, ані нармальнага свету. Я жыву, як жылі палякі ў час, калі Расея пасля паўстаўння забрала ў Польшчы землі.
Для знаёмства са сваёй творчасцю Лявон Тарасэвіч прывёз вялікае палатно, у якім ён прадэманстраваў яго духоўны свет і паказаў Беларусь як сусвет, да якога варта імкнуцца.
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя
