У беларускім касцёле ў Вільні будуць маліцца за Алега Аблажэя



19 чэрвеня ў 10.00 у Вільні ў Касцёле Святога Барталамея на Зарэччы (Vilniaus Šv. apaštalo Baltramiejaus bažnyčia Užupio g. 17a Vilnius) адбудзецца Імша, падчас якой будуць маліцца за супакой душы мастака Алега Аблажэя.

Віленскі мастак і літаратар Алег Аблажэй адыйшоў у іншы свет увечары 18-га траўня 2016 года.

Алег Аблажэй вёў блог на нашым Беларускім Радыё Рацыя і вядомы, як аўтар афарызмаў, вось некаторыя з іх:

Кожны чалавек бессьмяротны. Пакуль жыве. *** Паэзія – гэта не тое,што напісана ў вершах, а тое, што нараджаецца ў табе пры іх чытанні. *** Бяда. калі чалавек нічога не можа прапанаваць сьвету проч апісання перанесеных крыўдаў. *** Бяздарныя асобы атручваюць наваколле. *** Цяжка прызнаць праўду, што для некага ты нецікавы. Гэтаксама, як хтось – для цябе. *** Найлепшая музыка тая, што роўназначна цішыні. *** Адна з найбольшых таямніц – варожасьць сьвету да новых талентаў. *** Старасьць пачынаецца са словаў „У нашым узросьце…” *** Навошта анёлам гусіныя крылы? *** Вы думаеце, я – з мінулага? Не, я – з будучага! Беларускае Радыё Рацыя