У Беларускім музеі ў Гайнаўцы выстава Віталя Сарасека
Некаторыя параўноўвуюць яго мастацтва з творчасццю Пітэра Брэйгеля-малодшага. У Беларускім музеі ў Гайнаўцы паказалі карціны Віталя Сарасека – забытага мастака з Сакольшчыны. Ён скончыў Акадэмію мастацтваў у Варшаве.
У сталіцы вёў у 70-80-я гады мастацкую майстэрню, дзе збіраліся прадстаўнікі варшаўскай творчай эліты.
“На пачатку 90-х вярнуўся ў родную Саколку, дзе маляваў перад усім мясцовую архітактуру”, – кажа журналістка Уля Шубзда, якая ў тыднёвіку “Ніва” адкрыла Сарасек для беларускага гледача.
– Віталь Сарасек ужо ў апошнія гады свайго жыцця маляваў краявіды сакольскія. Маляваў архітэктуру сакольскую. Ён затрымаў на гэтых карцінах Саколку такую, якой яе цяпер не можа ўбачыць. Дзіўным з’яўляецца тое, што як раз Саколка не заўважыла такога выдатнага мастака, і ў гэтым гарадку ён забыты.
Віталь Сарасек памёр у 2012 годзе. Апошнія творчыя гады правёў у бацькоўскай хаце пры вуліцы Марыянскай. Майстэрню зрабіў у вялікім пакоі, дзе сёння, надалей стаіць мальбэрт, палітра з высахлай фарбай і няскончаныя палотны.
Падчас вернісажу ў Гайнаўцы прысутнічала жонка і муза мастака – Марыя Сарасек.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя