У Беластоку адбудзецца монаспектакль „Маскі”
У рамках адзначэння 105-й гадавіны абвяшчэння БНР, у Беластоку адбудзецца прэзентацыя монаспектакля „Маскі”.
Па словах рэжысёра фрык-тэатра „Ex Tempore”, монадрама, якая будзе прадстаўленая гледачам, прысвечаная адразу двум пытанням, якія актуальныя для беларусаў:
– Гэта інстынкт самазахавання сучаснага беларуса – маскі, якія мы носім. Праблема страху сучаснага беларуса – гэта апынуцца без псіхалагічнай ці рэальнай маскі ў нейкай грамадскай прасторы. Другі момант – гэта станаўленне нашай нацыянальнай самасвядомасці на прыкладзе аднаго чалавека, як станавілася яго самасвядомасць.
Прэзентацыя монаспектакля „Маскі” адбудзецца ў пятніцу 31 сакавіка, у беларускім хабе „Новая Зямля”. Пачатак а 19-й гадзіне.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя