У Беластоку адбыўся першы сольны канцэрт Кацярыны Ваданосавай
Музыка, журналістка і паэтка Кацярына Ваданосава адыграла ў Беластоку свой першы аўтарскі канцэрт з гуртом. Як прызнаецца сама Кацярына, гурт гэты быў створаны для пратэстных дваравых канцэртаў у 2020 годзе і нават не мае назвы. Музыкі сабраліся разам з розных гарадоў і краін у Беластоку і зайгралі гэтак жа, як два гады таму.

Кажа Кацярына Ваданосава:
– Я адбірала песні сыходзячы з таго, што мы калісьці гралі. Апошні раз мы збіраліся гэтым складам – з Васілём, з Ганнай, яшчэ ў Беларусі. Напрыканцы 2020 года мы апошні раз гралі вось так – учатырох. У прынцыпе выбар быў не вялікі, у тым сэнсе, што мне прыйшлося прыгадаць, што мы можам рэальна здзейсніць за суткі, бо на падрыхтоўку ў нас былі суткі.
Канцэрт адбыўся ў кавярні беластоцкага тэатра „Lalki”. Публіка вельмі цёпла прымала выступ гурта. Былі кветкі і адмысловыя падарункі, бо Кацярына Ваданосава нядаўна адзначыла свой дзень народзінаў. У пэўным сэнсе і канцэрт таксама стаў падарункам для таленавітай спявачкі.




Беларускае Радыё Рацыя
