У Беластоку адкрылася Школа традыцыйнага строю



У беластоцкім Хабе «Новая зямля» адбылося ўрачыстае адкрыццё Школы традыцыйнага строю. 33 удзельніцы змогуць навучыцца асновам стварэння беларускага традыцыйнага адзення.

Кажа стваральніца і вядоўца заняткаў Школы Кацярына Ваданосава:

–  Я не ведаю наколькі яны акупяцца ў плане фінансавым, але ведаю, што атрымаю ад гэтага маральнае задавальненне. Мне падабаецца выкладаць, таму што я люблю вучыць, асабліва дарослых. Для мяне гэта вялікая радасць дзяліцца тым, што я ведаю, што ўмею. Заняткі будуць доўжыцца каля дзвюх гадзін, будзем збірацца. Кожны занятак будзе складацца з тэарэтычнай і практычнай частак? Розныя віды швоў, дэкаратыўна-каснтруктыўнай. Потым мы ўжо пакрысе пойдзем па розных элементах строяў. Пачнем, зразумела, з кашулі, а потым пойдзем да паяснога адзення, потым, можа быць, да ткацтва паясоў.

Школа традыцыйнага строю будзе працаваць ў Хабе „Новая зямля” ў сераду, чацвер і суботу штотыдзень. Курс разлічаны на два гады.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя