У Беластоку пачынаецца фестываль ŻubrOFFka



Дзясяткі мерапрыемстваў, 105 конкурсных фільмаў і каля 130-ці гасцей. Гэта толькі некаторыя лічбы юбілейнага дзясятага Міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў ŻubrOFFka. З другога да шостага снежня Беласток будзе сталіцай кіно і музыкі, вядомых ў Польшчы, Еўропе і яшчэ далей. Кажа арт-дырэктар фестывалю Мацей Рант:

— Мы выраслі, як фестываль да чагосьці, што пачынае цікавіць не толькі Беласток, Падляшша ці Польшчу, але таксама і Еўропу і паволі увесь свет. Гэты фестываль дае такую магчымасць: зірнуць на свет у такой пігулцы, бо праводзіцца 7 конкурсаў, дзе мы паказваем, анімацыйныя, дакументальныя, мастацкія фільмы з розных краінаў. Мы заахвочваем кінаманаў, каб усталі раней і прыйшлі на кіна-сняданак. 

Усё гэта ўсё чакае аматараў кіно бліжэйшымі днямі. Мацей Рант мае таксама юбілейнае жаданне на наступны фестываль:

— Я ўжо даўно мару, што калі буду рабіць адзінаццаты фестываль, дык каб паказы адбываліся таксама напрыклад у Гародні, Друскеніках.

Фестывальныя мерапрыемствы адбываюцца таксама ў дамах культуры, музеях, школах ды кавярнях іншых гарадоў рэгіёна.

З праграмай фестывалю можна пазнаёміцца на сайце zubroffka.pl

 Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя