У Беластоку пачынаецца літаратурны фестываль “Zebrane”
Праграма фестывалю цікавая і рознабаковая, з удзелам прадстаўнікоў Усходу. Цягам чатырох дзён у клубе “Zmianа Klimatu” – мастацкая літаратура, крымінал, рэпартаж, дыскусіі, канцэрт.
Кажа адзін з арганізатараў, уладальнік “ZmianyKlimatu” Даміян Кудзіноўскі:
– Маем магчымасць раз у год арганізаваць такую сустрэчу чытачоў. Мы імкнемся выбраць усё самае цікавае, што ёсць у сучаснай літаратуры. І тэматыка самая розная. Сама назва фестывалю “Zebrane” сведчыць ужо пра тое, што мы прэзентуем свой аўтарскі выбар таго, што, паводле нас, добрае і цікавае ў літаратуры. Не трэба быць вельмі начытаным, каб узяць удзел у гэтай сустрэчы. Дастаткова цікавіцца гэтай тэмай, каб паразмаўляць і, магчыма, пасля звярнуцца да кніг іх аўтараў.
Фестываль скончыцца у суботу. Акрамя ўсяго іншага, наведвальнікаў чакае паэтычны слэм, а кнігарня “Фантастычныя светы” прапануе кнігі удзельнікаў фестывалю і не толькі.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота bialystokonline.pl