У Беластоку прайшоў майстар-клас мастачкі з Палесся



У Галерэі Арсенал у Беластоку прайшлі сямейныя майстар-класы “Прасторавы партрэт” для дзяцей ад 6 гадоў і іх бацькоў. Вядоўцай сустрэчы стала мастачка з беларускага Палесся Ала Савашэвіч, якая і падзялілася з прысутнымі сваім майстэрствам:

— Будзем робіць такія варштаты з сем’ямі, якія прыйдуць стварыць нейкія свае партрэты сямʼі, сяброў, бацькі, маці. Гэта будуць прасторавыя скульптуры, вельмі простыя, з каркасу і з гіпсу.
Можна будзе яшчэ памаляваць, пабавіцца з формай, пашукаць яе ў прасторы.
Гэтыя працы можна будзе з сабой забраць і нават дома яшчэ дарабіць штось ці даклеіць, дапрыдумаць.

Падчас сустрэчы і пры падтрымцы мастачкі дзеці і дарослыя вынаходзілі абстрактную, скульптурную форму партрэта любімага чалавека ці хатняга гадаванца. Пры дапамозе самых простых матэрыялаў – дроту і гіпсавай сцяжкі – прысутныя вучыліся працаваць з аб’ёмнай, самаробнай скульптурай.

Беларускае Радыё Рацыя