У Беластоку пройдуць майстар-класы па вырабе беларускіх лялек



Інструктары Ваяводскага асяродка анімацыі культуры пакажуць, як зрабіць лялькі-жаданіцы, – беларускія традыцыйныя анучныя лялькі, якія па беларускім паганскім павер’і, здзяйсняюць жаданні.

_MG_4088

Паводле традыцыі ў лялькі-жаданіцы не павінна быць рысаў твару, а падчас яе вырабу нельга карыстацца іголкай і ніткай, —  расказвае вядучая майстар-класаў Магдалена Тальман:

— Звязаныя завязаныя — нічога не сшываем, толькі дадаём пацерку. Гэта традыцыйныя беларускія лялькі. Некалі, як вядома, з забаўкамі была праблема, таму бабулі прыдумалі, што ў калыску заўсёды можна такую ляльку ўкласці, каб было з чым гуляцца.

Майстар-класы па вырабе лялек-жаданіцаў адбудуцца 25 лістапада ў Беластоку, у Ваяводскім асяродку анімацыі культуры па вуліцы Кіліньскага 8. Пачатак, у 18:00.

_MG_4075

 Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара