У Беластоку пройдзе фестываль кароткаметражных фільмаў



Дзве тысячы еўра, для лепшага, сярод больш 100 фільмаў. Гэта гран-пры міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў ŻUBROFFKA, які пачнецца ў Беластоку 2 снежня.

Гэты фестываль ня проста конкурс фільмаў, але перш за ўсё эмоцыі ды магчымасць сустрэчы з кінамастацтвам і абмену думкамі для ўсіх творцаў і гледачоў фестывалю – кажа Мацей Рант арт-дырэктар фестывалю:

— Навінай з’яўляецца конкурс «Music Video». Калі казаць пра Далёкі Усход, дык Кітай, Карэя, — там вялізныя рынкі. Сусветных кінематаграфіяў мноства і тыя, якія  раней былі не заўважанымі ў свеце, цяпер становяцца папулярнымі. Хоць нам 10 гадоў мы намагаемся быць маладым фестывалем, развівацца ды паляпшаць пэўныя рэчы. 

У межах фестывалю пройдзе некалькі дзясяткаў мерапрыемстваў у Беластоку і рэгіёне. Важная частка ŻUBROFFKІ — музыка, без якой сучаснае кіно не існуе, а старое атрымлівае новае жыццё – кажа Кжыштоф Сенкевіч, адзін з арганізатараў фестывалю:

— Найважнейшая музыкальнай падзея для нас — гэта адкрыццё фестывалю. Нам удалося адмыслова запрасіць на першы паказ у Польшчы міжнародную альтэрнатыўную зорку ісландскай музыкі — гурт «múm», яны з’явяцца у Беластоцкім кінатэатры форму каб зайграць да аднаго з фільмаў.

Ужо 10 гадоў арганізатарам міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў  ŻUBROFFKА нязменна з’яўляецца Беластоцкі асяродак культуры і дыскусійны кінаклуб GAG які працуе ў асяродку.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя