У Беластоку распавялі пра святыя крыніцы Беларусі
У беластоцкім Хабе «Новая Зямля» прайшла прайшла тэматычная лекцыя доктара гістарычных навук Уладзіміра Лобача, прысвечаная святым крыніцам Беларусі. Кажа даследчык беларускіх крыніц Уладзімір Лобач:
— Святыя крыніцы Беларусі – тое, што робіць нашую зямлю непаўторнай, і мы маем права называць Беларусь краінай святых крыніц. Кніга, якую мы выдалі з Таццянай Валодзінай «Святыя крыніцы Беларусі», абагульніла звесткі па ўсіх сакральных крыніцах Беларусі. Ёсць розніца паміж каталіцкімі і праваслаўнымі рэгіёнамі. Пераважная бальшыня святых крыніц – праваслаўныя раёны. То бок Падзвінне, Падняпроўе, там аб’ектыўна іх больш. А на Палессі менш.
Падчас тэматычнай лекцыі доктара гістарычных навук Уладзіміра Лобача слухачы таксама даведаліся, якое месца займае крыніца ў міфалагічнай карціне свету і фальклоры беларусаў. Агулам на Беларусі налічваецца каля 600 святых крыніц – некананічных народных святыняў.
Беларускае Радыё Рацыя