У Беластоку – спектаклі па творах Янкі Купалы
У сталіцы Падляшша праходзіць гастролі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з Менску, падчас якіх прызентуюцца два спектаклі паводле твораў народнага пясняра Беларусі. Таксама ў файе тэатра працуе невялікая выстава “Янка Купала і тэатр”, дзе можна пабачыць афішы і фотаздымкі спектакляў якія ў розныя часы ішлі на беларускай сцэне паводле твораў класіка беларускай літаратуры.
Тут і копія рукапісу п’есы “Паўлінка”, з подчыркам паэта, які між іншым стаў асновай для ўнікальнага праекта ў Беларусі, – кажа загадчыца адзела культурна-адукацыйнай работы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Вольга Пархімовіч.
– Для стварэння шрыфта, які аднаўляе почырк Янкі Купалы, мы яго назвалі “Пясняр”, выкарыстоўвалі творы як раз гэтага перыяду, але мы бралі ўсё ж такі вершы Янкі Купалы. Мне хочацца ўсіх заклікаць спампаваць сабе гэты шрыфт на нашым сайце piasniar.by
На сцэне Беластоцкага тэатра ўжо паказалі спектакль “Адвечная песня”, а сёння гледачоў чакае спектакль “Раскіданае гняздо”.
– Сам Янка Купала даваў высокую ацэнку гэтай п’есе. Ён не пра кожны свой твор так казаў, а вось пра “Раскіданае гняздо” ён казаў, я памру, а “Раскіданае гняздо” застанецца. Я ўклаў у гэтую п’есу ўсё лепшае, што было ў маёй паэзіі і прозе. І гэта сапраўды так. І шчасце, што Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі паставіў гэтую цудоўную п’есу.
Гастролі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі – гэта вынік супрацоўніцтва з беластоцкім тэатрам. У траўні акцёры драматычнага тэатра імя Венгеркі паедуць на гастролі ў Менск.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя