У беластоцкай галерэі «Marchand» падводзяць вынікі году
Пра выяўленчае мастацтва. Перадаўкцыённай выставай напярэдадні 11-га аўкцыёна твораў мастацтва беластоцкая мастацкая галерэя «Marchand» завяршае мастацкі год.

Пра вынікі сыходзячага году кажа кіраўнік галерэі Януш Жабюк:
– Галерэя «Marchand» зрабіла наступны крок у кірунку пашырэння ў рэгіёне цікавасці да мастацтва. Маем цыклічныя выставы. Мастацтва набліжаем да людзей з дапамогай аўкцыёнаў, каб мастацтва не толькі можна было аглядаць на выставах, але каб яно трапляла і да людзей у іх месцы жыхарства. Наступным крока нашай працы стаў пачатак арганізацыі намі пленэраў, якія, я спадзяюся, дапамагаюць мастакам дасягаць новай якасці.
11-ы аўкцыён твораў мастацтва адбудзецца 1 снежня ў памяшканні галерэі «Marchand». Пачатак а 19-й гадзіне. Мерапрыемства праводзіць Падляшскі аўкцыённы дом. З працамі, якія будуць выстаўлены на аўкцыён, ужо можна пазнаёміцца на выставе ў галерэі.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя
