У Белавежскай пушчы гучалі народныя песні
Народныя песні ў лясной цемры – у Белавежскай пушчы прайшоў суправджальны канцэрт Фэстывалю „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”. Хоры, якія прыехалі на фестываль, прадставілі ў Белавежскай пушчы фальклорную праграму ды сустрэліся на бяседзе ля вогнішча:
– Такі цудоўны канцэрт, што цяжка казаць нешта.
– Усё выдатна. Цудоўныя калектывы, прафесійныя хоры. Вялікі гонар удзельнічаць у такім спаборніцтве.
– Фестываль царкоўнай музыкі паказвае, што так, трэба ў храме выконваць царкоўныя спевы. Але пасля конкурсных гадзін можна адпачыць і з задавальненнем выканаць тыя песні, якія бліжэйшыя да паўсядзённасці, песні для душы. І такія моманты аб’ядноўваюць усіх.
– У наступным годзе абавязкова ізноў сюды прыедзем!
Мерапрыемства пад назвай “Фальклорная бяседа” традыцыйна праходзіць у Асяродку лясной адукацыі “Ягелонскія” каля Белавежы.
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота allby.tv