У Белавежскай пушчы ствараецца музей старажытнага чалавека
Музей будзе знаёміць з бытам і культурай старажытных плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай заходняй Беларусі.
Экспазіцыя ахопіць перыяды ад Каменнага веку да Сярэднявечча. У зону будаўніцтва трапляюць 12 помнікаў археалогіі розных эпохаў. Археалагічны скансэн у пушчы ўключаны ў “Дзяржаўную праграму развіцця асабліва ахоўных прыродных тэрыторый на 2015-2019 гады”. На яго стварэнне вылучылі тры мільярды рублёў. Не выключана, што будаўніцтва першай чаргі пачнецца ўжо сёлета.
Паводле vb.by
