У Бельску Падляшскім зайграла “Сцяна”



Сцяна” наведала Бельск Падляшскі. Берасцейскі рок-гурт выступіў з канцэртам ў бельскім пабе «Blues».

[Not a valid template]

„Публіка з польскага боку мяжы не расчаравала нас”, – кажуць музыкі:

 – Атмасфера была настолькі цудоўная, што моцны энергетычны выбух адбываецца. Для нас гэта вельмі прыемна, вельмі важна.

 – Файны клуб. Файная публіка. Мы робім усё, каб адбылося яднанне.

 – Што з беларускага боку, што з польскага – гэта ўсё адны і тыя ж людзі. І яны разумеюць, што мы кажам. Разумеюць нашу музыку.

“Бельск Падляшскі стаўся важным пунктам на нашай канцэртнай мапе”, – адзначаюць музыкі Сцяны.

 Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя