У Бельску ўзгадалі айца Канстанціна Байко
У Бельску Падляшскім узгадалі айца Канстанціна Байко. У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча прайшла вечарына прысвечаная праваслаўнаму святару, настаўніку і лекару.
„Праца айца Канстанціна Байко была выдатнай і варта пра яе ўзгадаць”, – кажа дырэктар ліцэя Андрэй Сцепанюк:
– Быў тым сапраўдным настаўнікам, да якога моладзь заўсёды ішла з вялікай ахвотай. Ён звязаў сваё настаўніцтва са сваім духоўным станам. Таксама важным для нас у Беларускім ліцэі з’яўляецца тое, што ён быў настаўнікам, святаром, які заўсёды ўжываў беларускую мову, пра гэта трэба прыгадваць. У тыя нялёгкія часы, калі жыў айцец Канстанцін, ён стаяў не толькі за праваслаўную веру, але і за беларускасць.
З-за сваёй духоўнай дзейнасці ў міжваенны, ваенны і пасляваенны перыяды айцец Канстанцін Байко быў рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Падчас вечарыны таксама збіраліся подпісы за размяшчэнне ў Бельску Падляшскім мемарыяльнай дошкі ў гонар святара.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя